Литературный Клуб Привет, Гость!   С чего оно и к чему оно? - Уют на сайте - дело каждого из нас   Метасообщество Администрация // Объявления  
Логин:   Пароль:   
— Входить автоматически; — Отключить проверку по IP; — Спрятаться
Человек, который на вид крепок, а по духу своему слаб, является низким человеком: он словно вор, влезающий в дом или через стену.
Конфуций
Dobry dziadźka Han   / Па-беларуску
Дарога – 3 (Лiшасонця) частка 7
Усё на крывi, усё на касьцях,
Усё шматзначна й адназначна.
N.R.M. «Я еду».
раман аб вырадках у 13 частках

(Усе супадзеньнi не выпадкова зьяўляюцца супадзеньнямi)

ЗЬМЕСТ :

Частка 1. (Першая)
Частка 2. Хаўрусьнiкi
Частка 3. Незвычайная просьба
Частка 4. У дарозе да сталiцы
Частка 5. У сталiцы
Частка 6. У дарозе са сталiцы
Частка 7. Iнсургенты
Частка 8. У лесе, на возеры, на краi краю
Частка 9. Маска гневу
Частка 10. Левiтацыя
Частка 11. Сьвята Ўраджаю
Частка 12. Апошняя помста. Эпiлег.
Частка 13. Апошняя

Частка 7. Iнсургенты.

Iнсургенты часова спынiлiся ў невяiлiкiм спаленым сяле, якоя пакiнулi жыхары. Штаб месьцiўся ў адным з цагляных дамоў, драўляныя цалкам зьнiшчыў пажар.
Хаўрусьнiкi ўвайшлi. Знутры, таксама як i звонку хату не пашкадаваў агонь. У абпаленае памяшканьне нехта прынес стол i некалькi стулоў. За сталом сядзеў камандзiр атраду, чалавек з цяжкiм i адчужаным позiркам.
- Мяне клiчуць Басаевiч, вы, напэўна, чулi? Кажуць мой рэйтынг падвысiўся, я ўжо ў першай дзясятцы галоўных дзяржаўных злачынцаў. Сядайце, – запрасiў ен, - Мы чакалi вас, пачалi ўжо лiчыць, што вы загiнулi.
Ен зразумеў, што гэта менавiта тыя людзi, пра якiх упамiналася пад час ягонай сакрэтнай дамовы з кiраўнiком трэццяй сiлы, якая пакуль што была нiкому не вядомай. Толькi ў супрацоўнiцтве зь ей ен бачыў зараз выйсьце са склаўшагася становiшча. Цяпер, калi гэтыя госцi, нарэшце, апынулiся ў атрадзе, ен адчуў, што ўсё iдзе па пляне.
- Становшча вельмi складанае, – працягваў камандзiр, - Нам патрэбна адарвацца ад ворага, я ўпэўнены, што гэта ў нас атрымаецца. А потым, наколькi я ведаю, вы павiнны давесьцi нас да патрэбнага месца.
Клiм са Слэйтарам запытальна пераглянулiся. Наконт гэтага яны нiчога ня ведалi.
- Так! Абавязкова давядзем, – бадзера запэўнiлi браты.
- Вось i добра. За зброю, канешне, вялiкае дзякуй, але ж зброi ў нас дастаткова, надзейнай й сучаснай, узброены, як кажуць, «да зубоў». Усе, што маем магчымасць несьцi на сабе. Учора захапiлi бронемашыну. Вось каб нам танкаў ды авiяцыi, ды ракет стратэгiчных, каб усю Федэрацыю накрыць… Такой зброi не хапае, - сумна усьмiхнуўся камандзiр, - а за гэтую дзякуй, але будзе залiшняй. Трэба будзе яе зьнiшчыць.
Твары Клiма i Слэйтара выказалi крайняю ступень неразуменьня. Братоў-прадпрымальнiкаў такi паварот падзеяў, здаецца, нiколькi ня здзiвiў.
Стары маўклiвы iнсургент прывеў на допыт двух палонных. Той самы, што выходзiў насустрач саставу хаўрусьнiкаў. Гэта быў чалавек самага сталага ўзросту ў атрадзе, а можа ва ўсiм войску паўстанцаў. Ен адгукаўся на iмя Чмэз. Было гэта мянушкай, альбо сапраўдным яго прозьвiшчам, нiхто ня ведаў. Здаецца, раней ен працаваў чыгуначнiкам.
- Вось гэтыя – са штабных, напэўна штосьцi будуць ведаць, – паведамiў ен.
- Вас болей не затрымлiваю, iдзiце адпачнiце, - зьвярнуўся камандзiр да падарожнiкаў, - Чмэз, скажы там, няхай iх накормяць.
Хаўрусьнiкi выйшлi. Палонныя з рукамi ў кайданках, стаялi ў куце, варожа й спалохана паглядаючы.
- Зусiм, рабяткi, няма ў мяне часу з вам «опшчацца», - казаў Басаевiч заклапочана, не адрываючы вачэй ад блакнота, старонкi якога гартаў, зрабiўшыся ад гэтага нечым падобным на доктара, вядучага прыем хворых i дужа загружнага працай. Нарэшце, узняў вочы на палонных, - Короче, меня интересует, расположение и численность ваших вояк. Ну?
Адзiн з палонных, якi быў вельмi напужаны, паспрабаваў штосьцi сказаць, але другi выразна глянуў на яго i той запнуўся.
- Мы ничего не знаем! – цьверда адказаў «сьмелы».
- А я знаю, что знаете. Ну же, не ломайтесь. Эта информация имеет для меня второстепенную важность, к тому же, с тех пор, как вас захватили, обстановка наверняка уже сильно изменилась.
- Мы ничего не знаем.
- Что, типа, родину предать не хочешь? Или товарищей, которые вас бросили? – нудлiва скрывiўшыся, пацiкавiўся камандзiр iнсургентаў.
- Если не так важно, чего тогда спрашиваешь? – з выклiкам працягваў упiрацца «сьмелы» палонны.
Басаевiч дастаў з кабуры пiсталет, узьвеў.
- Ребята, надо сказать. Или хотите стать героями Федерации? Вот ты, болтливый, уже столько отнял у меня времени, а что я прошу, так и не сказал. Скажи! Последний раз прошу.
- Нет.
Камандзiр хутка ўскiнуў руку i стрэлiў яму ў лоб. Палонны павалiўся на месцы, як падкошаны.
- Надо сказать, – зьвярнуўся ен да другога.
- Да, я … я скажу, скажу, – усхлiпваў i калацiўся той.
- Подойди, покажи на карте. Сам то откуда будешь?
- Я … я из Шаленославля, – ен уцiраў рукавом вочы.
Чмэз штурхнуў яго да стала. Жаўнерык дрыжачай рукой пачаў паказваць на мапе пазыцыi i распавядаць пра колькасць мiратворчых войскаў. Можна было ня сумнявацца, што ен гаворыць усё, што ведае.
- Молодец, ты умный парень, только трусливый, – пахвалiў Басаевiч, калi той скончыў распавядаць i ўжо пачаў паўтарацца, - А то, бачыш, як усё глупа, – ен сумна кiўнуў у бок забiтага, - Чмэз, адпусцi яго.

Слэйтар у змрочнай задумлiвасьцi назiраў, як гараць падарваныя шэсць вагонаў са зброяй, якую яны з такiмi цяжкасьцямi, шмат разоў рызыкуя, прывезьлi здалек, здейсьнiўшы амаль немагчымае, i якая аказалася зусiм не патрэбная iнсургентам. Ен толькi пасьпеў прыхапiць з цягнiка свой карабiн. У сьвядомасць запаўзала цяжкае пачуцьце упэўненасьцi, што i ен апынуўся ўсяго толькi пешкай у чыейсьцi складанай гульнi. Верагодна, вельмi складанай, бо цяпер увогуле было нiчога не зразумела, акрамя таго, што толькi трэба iсцi туды, куды вядзе прыдуркаваты дзiценак. Магчыма, што й да мэты ягонай сакрэтнай мiсii. Зразумела, што дастаўка зброi сталася ўсяго толькi прыкрыцьцем. Але дзеля чаго альбо дзеля каго? Усё апынулася настолькi нелягiчным ды iрацыянальным, што было непадуладна здароваму сэнсу й розуму.

У другой палове сьпякотнага летняга дню яны выйшлi да невялiкай правiнцыйнай чыгунычнай станцыi. Ззаду напiралi шматкратна пераважаючыя сiлы «мiратворцаў», кола аблогi павiнна было самкнуцца на гэтай станцыi праз некалькi гадзiн i тады невялiкi атрад паўстанцаў ужо нiшто бы ня ўратавала. Выйсьце было адзiнае – праз станцыю, але яе таксама пасьпеў заняць корпус «мiратворцаў» i добра наладзiў абарону. Iх умацаваныя вагнявыя кропкi ня давлi нiякай магчымасьцi прайсьцi наперад, каб вырвацца да выратавальных лясоў. Гэта была загадзя падрыхтаваная пастка для атраду iнсургентаў, у якую яго заганялi цягам апошняга тыдня, i, у рэшце рэшт, ен у ей апынуўся. Пляны «мiратворцаў» блытаў толькi разрыў у часе - некалькi гадзiн, на якiя атрад апярэдзiў сваiх прасьледавацеляў. За гэтыя некалькi гадзiн iнсургенты павiнны былi ўратавацца якiмсьцi цудам, альбо проста атрымлiвалi пэўную адтэрмiноўку сваей пагiбелi. Становiшча ўскладнялася тым, што з абодвух бакоў станцыi былi мiнныя палi, на якiх шмат паўстанцаў палегла, паспрабаваўшы абыйсьцi яе ды прарвацца з флянгаў.
Спроба лабавой атакi ў накiрунку будынку станцыi захлынулася пад шаленым куляметным i гарматным агнем працiўнiка. Страцiўшы яшчэ частку людзей, атрад адыйшоў да пасадачнай плятформы з жалезабетонных плiтаў i да пакiнутых на пуцях разьбiтых вагонаў. За плятформай побач з Клiмам апынулiся камандзiр атраду i некалькi байцоў.
- Халера iх разьбяры! – лаялiся яны, - Вось бл..дства, з падствольнiка туды ня патрапiш, што рабiць!?
- Вось каб нам сюды якога са звышчалавечымя магчымасьцямi, кажуць такiя былi раней, я чуў, што ў эпахальныя часы на Дарозе жыў нязвычайны старац Вульфiй, – сьцяўшы зубы вымавiў iнсургент.
- Нiчога, пачакай, мы iм падрыхтавалi падарунак, – адказаў камандзiр атраду.
- Я пражыў два гады на Дарозе ў адным доме са старцам Вульфiям, ен быў вар’ят, - не ўстрымаўся Клiм, збалтнуўшы аб сабе трохi сапраўдных зьвестак.
- Кажуць, быццам усё звар’яцелi, хто жыў у тым экспэрыментальным будынку на Дарозе. I, калi iх нарэшце выпусьцiлi адтуль, некаторыя скончылi жыцьце самагубствам. А большасць забiлi, бо зь iх ня атрымалася «грамадства будучынi», як плянавалася. Яны сваiм iснаваньнем дэскрыдытавалi Вялiкую Iдэю.
- Але я выйшаў з яго самастойна, - Клiм адчуў, што гэтых людзей ен можа не таiцца. - Мне другiм разам здаецца, што калi перад вачыма прамiльгне ўсё жыцьце, цi хаця б яго асобныя самыя значныя моманты, кажуць так адбываецца перад сьмерцю, i я адчую за сэкунду ўсе тыя эмоцыi, што iм спадарожнiчалi, дык вось толькi тады я сьвiхнуся. Калi гэта сапраўды так, я, напэўна, памру вар’ятам. А покуль я сустракаў ня шмат такiх, хто быў бы «нармальней» за мяне.
- Так, праўду кажаш. Я раней жыў у горадзе. Дык зайдеш у якi-небудзь грамадскi транспарт i тут убачыш iх некалькi – той трасе галавой, той уздрыгвае плячамi i балбоча скорагаворкай абышто, побач яшчэ некалькi дэбiльных твараў… А есць такiя, што адразу па iх i ня бачна, – падтрымаў размову камандзiр.
- Кругом вырадкi! – даляцеў з супроцьлеглага боку плятформы выкрык iнсургента-куляметчыка, i сьледам за гэтым ен паслаў некалькi доўгiх чэргаў у бок ворагаў, далучыўшы свае гукавая ўкладаньне да агульнага шуму нясьцiхаючага бою.
Раптам стрэлы з варожага боку пачалi сьцiшвацца i спынiлiся зусiм. Тут стала бачна прычыну гэтай нечаканасьцi. З-за вугла доўгага будынку складу на пляцоўку перад станцыяй павольна выкацiлася захопленая iнсургентамi бронемашына. На паверхнi яе бранi ў самых неймаверных паставах былi прыкаваны наручнiкамi ды ланцугамi дзясятка паўтара палонных, амаль цалкам закрываючы яе сваiмі целамi. Гэта й быў абяцаны сюрпрыз.
- Не стреляйте! Братки, не стреляйте! – жалобна ўскрыквалi некаторыя зь iх ва ўсталяваўшайся цiшынi.
- Дорогие, старшие братья, - над пляцоўкай грымнуў голас камандзiра iнсургентаў, узмоцнены гучнагаварыцелям, - волею судеб, некоторые из вас сейчас оказались как-бы на нашей стороне, за нас. Вы видите это. Прекратите огонь, и они останутся в живых. Опустите оружие и не препятствуйте нашему продвижению. И сделайте это прямо сейчас. У вас нет времени на размышления!
«Ход канем!» - усьмiхнуўся сам сабе Клiм.
Тым часам бронемашына стала на пазыцыi, адкуль добра прастрэльвалiся агнявыя кропкi «мiратворцаў», не дасягальныя з боку плятформы.
- Суки! Суки! – у злобе заскрыгатаў зубамi, сьцiскаючы i расцiскаючы кулакi, маер-мiратворац.
Адзiн з палонных на бранi, закалацiўшыся ўсiм прыкаваным целам, зароў ва ўсю глотку:
- Огонь! Огонь, е.. вашу мать! Валите их! А-а-а, суки рваные, ненавижу! Огонь!
Слэйтар пазнаў яго, ен калiсьцi ваяваў разам з гэтым крыкуном далека адсюль, у гарах. Тады яны ўцiхамiрвалi тамтэйшы беснаваты народзец. Ен i тады быў такi ж нэрвовы, страляў ва ўсе, што толькi рухаецца, яшчэ быў вялiкi аматар гвалцiць няпоўнагадовых дзевак, i праз гэта, у пору, калi той народзец афіцыйна ўжо лiчыўся амаль уцiхамiраным, аднойчы меў непрыемнасьцi, але гэты самы маер тады яго «адмазаў», бо даражыў выдатным байцом. I вось зараз лес звеў iх тут зноў. Слэйтар ня мог дапусцiць, каб той пазнаў яго.
- За что мне тут подыхать, - скуголiў на бранi iньшы палонны, - да на х.. такой контракт, на х.. эту армию!
Салдаты чакалi, што загадае маер. На ягоным твары зайгралi скулы. Слэйтар добра ведаў па той даўняй кампанii таксама i маера, i зараз ня сумняваўся, што той рашуча скажа «Агонь!», бо там, у гарах яму даводзiлася ахвяравать i большай колькасьцю асобнага саставу, дзеля выкананьня баявой задачы.
Але маеру не давялося паспець прыняць цяжкае рашэньне. У наступны момант стрэл гарматы БМП разнес у шчэнт тое месца, дзе ен знаходзiўся.
- Повторяю, у вас нет времени на размышления!
- Суки! – задрыгаўся на бранi крыкун, пускаючы пену з вуснаў.
Слэйтар ускiнуў свой верны карабiн i трапным стрэлам даслаў яму ў галаву разрыўную кулю. Тады, у гарах, ен неаднаразова марыў аб гэтым i вось, нарэшце, здейсьнiў. Людзi такога кшталту, як «крыкун» вельмi раздражнялi яго яшчэ з часоў дзяцiнства. Iх адметнай рысай было тое, што яны заўседы падыходзiлi з адным пытаньнем: «ну, хуля ты?», укладаючы ў яго нейкi пэўны сэнс, зусiм аднак Слэйтару ня вядомы. Таму гэта раздражняла. Калi ў пачатку службы «крыкун» задаў яму гэтае пытаньне, Слэйтар ня стрываў сваей раздражненасьцi i зьвярнуў яму скiвiцу. Тады i пачалiся iх непрыязныя адносiны, у якiх ен зараз паставiў канкрэтную кропку.
Страцiўшы камандзiра малодшыя афiцэры i салдаты разгубiлiся. Iм на самой справе, асаблiва не было, за што тут падыхаць, ды й страляць у сваiх таксама ня вельмi хацелася.
Пад прыкрыцьцем бронемашыны з жывым шчытом iнсургенты рушылi далей праз станцыю. Салдаты-мiратворцы варожа, але з цiкаўнсьцю паглядалi на тых, на каго яны палявалi дагэтуль. Iм казалi, што гэта бандыты-сэпарацiсты, наймiты нейкiх варожых сiлаў, якiя дамагаюцца расколу тутэйшага мiрнага грамадства. Але з выгляду гэта былi такiя ж звычайныя, ды таксама змораныя вайной людзi, i было ня вельмi зразумела нашто ж гэта iм патрэбна. За што яны гiнуць? Салдаты безумоўна ведалi, што верыць начальству, для якога яны - гарматная мяса, значыць не паважаць сабе, але выконвалi службу.
Iнсургенты, у сваю чаргу, тож разглядалi салдат, бо раней бачыць iх на такой невялiкай адлегласьцi даводзiлася дволi рэдка i ня кожнаму зь iх.
- Сабачыя дзецi! – плюнуў у пыл стары Чмэз.
У галовах малодшых афiцэраў-мiратворцаў на ўселякi выпадак ужо намаляваўся агульны сэнс афiцыйнага паведамленьня: маер па-геройску загiнуў, страты – 18 забiтых, 39 параненых, у баi групоўка працiўнiка была амаль цалкам зьнiшчана, рэшткi бандфармаваньня рассеялiся па навакольных лясах. Але ж у закладнiках заставалася дванаццаць палонных, гэта ўсё ўскладняла.
Атрад iнсургентаў пад горда разгорнутым сьцягам крочыў у лясны гушчар.
Лейтэнант хутка зьвязаўся па радые: «Невялiкая група, утрымлiваючы некалькi захопленых, здолела прабiцца i рухаецца ў паўдневым напрамку. Неабходна падтрымка з паветра». Падтрымку з паветра выклiкалi ад самога пачатку бою на станцыi, аднак начальства нешта марудзiла. Тэхнiчны бок ваеннай аперацыi супроць сэпарацiстаў па прычыне агульных эканамiчных цяжкасьцяў нярэдка падводзiў мiратворцаў. На гэты раз, справа была ў тым, што баевiкi з падпольнай арганiзацыi «Белы пес» у суседняй вобласьцi напярэдаднi спалiлi эшалон з палiвам для баявых гелiкаптэраў.
Гэтая арганiзацыя, як быццам, нават ня мела сувязi з iнсургентамi, але ж таксама старанна рабiла сваю чорную справу па дэстабiлiзацыi грамадства. I дзейнiчала ўжо шмат гадоў. Яна мела вельмi заканспiраваную структуру. Сябры арганiзацыi працавалi на афiцыйных пасадах, а час ад часу рабiлiся пярэваратнямi ды здейсьнялi тэракты, часцей за ўсё - жорсткiя забойствы адказных асобаў з уладных установаў. Хадзiлi чуткi, што людзi з «Белага псу», ня кiм ня выкрытыя, працуюць нават у ворганах тэрытарыяльнай бясьпекi i аж у самой адмiнiстрацыi Першага Правадыра.

Да удзелу ў паўстаньнi кожнага з iнсургентаў прывеў свой шлях. Басаевiч прыняў удзел у iм з самога пачатку. Апошiя гады жыцьця сталiся для яго чаканьнем падзей такога кшталту, ен быў гатовы да iх, бачыў у гэтым выйсьце i, нарэшце, дачакаўся.
Быў час, калi жыцьце для яго амаль цалкам страцiла сваю цiкаўнасць. Узьнiкла агiда да выкананьня штодзенных аднастайных рытуалаў, зь якiх яно пачало складацца. Наведваньне адных ды й тых жа месцаў, зносiны з людзьмi, на тварах якiх ляжаў агiдны адбiтак адвечнай прагi да задавальненьня прымiтыўных патрэб й пачуцьцяў i, разам з тым, адбiтак страху - страху страцiць набытую ў жыцьцi нiкчэмную ды вартую жалю ўбогаю магчымасць iснаваць, больш цi меньш прызвычаiўшыся задавольваць гэтыя патрэбы. Яму здавалася, што ўсе яны, складаючы пераважную большасць, не заўважаюць ужо гэтага адбiтку на тварах адно аднаго i лiчаць менавiта сабе, сваю ганебную папуляцыю сапраўднымі людзьмi. Калi здаралася пачуць з вуснаў каго-небудзь зь iх абвiнавачваньнi ва ўсей гэтай нiзасьцi ў бок iньшага, выклiканыя праўда часьцей за ўсё усяго толькі звычайнай зайздрасьцю да дасягнутага тым узроўню прыстасаваньня да жыцьця, Басаевiч бываў вельмi здзiўлены. Выяўляецца, i iм вядомы iньшы погляд на жыцьце! Але ен разумеў, што таксама яны добра ведалi, альбо падсьвядома здагадвалiся, што прытрымлiвацца гэтага погляду ў сваiм iснаваньнi - сьмяротна небясьпечна. Таму ўсё гэта, разам з асэнсаваньнем уласнага нявылечнага iдэалiзму, выклiкала агiду. Ен абмежаваў кола сваiх зносiн толькi некалькiмя людзьмi, тымя, хто, прынамсi, ня выклiкаў такога раздражненьня, як iньшыя. I ўсё ж, гэта не вырашала праблемы.
Жыцьце ў гэтых умовах набыло для яго амаль форму псiхiчнага захворваньня. Калi гэта стала немагчыма зносiць, каб зьбегчы ад самога сабе, ен зрабiў рашучы крок i пачаў дзейнiчаць. I тады аморфная багна навакольнай рэчаiснасьцi, здаваўшаяся раней няпераможнай, з нечаканай легкасьцю пачала падавацца i адступаць перад iм. Тады было адчуваньне, што ўвесь гэты бруд падатлiва, бяз супрацiву адцiскаецца ў бакi, прэч з ягонага шляху.
Цяпер Басаевiч адчуваў iньшае. Ен адчуваў, што гэты, на першы погляд падатлiвы, бруд нiкуды ня зьнiк. Што ен як быў, так i застаўся паўсюль, i зараз, самкнуўшыся за спiной, зноў акружае з усiх бакоў, зусiм ня страцiўшы сваiх пазыцыяў.
На пачатку кiраўнiцтва паўстанцаў хутка вызначыла яго за жорсткiя рашучыя дзеяньнi i даручыла камандваньне атрадам, складаўшым пятую частку ад колькасьцi ўсяго войска. Яны атрымлiвалi лакальныя перамогi над атрадамi ворганаў тэрытарыяльнай бясьпекi правадыра адну за другой, скiдаючы ўладу «ПП» у невялiкiх населеных пунктах, i на некалькi дзен нават захапiлi галоўны горад у вобласьцi. Тады першаму правадыру на дапамогу i прыйшлi сiлы мiратворцаў з суседняй дзяржавы. Тутэйшаму войску правадыр ужо не давяраў, таму што значная частка яго альбо адкрыта перайшла на бок iнсургентаў, альбо адмаўлялася пачынаць грамадзянскую вайну i захоўвала нейтралiтэт. Час быў страчаны, а паўстаньне мацнела. Армейскае камандваньне канешне паплацiлася пасадамi за здраду правадыру, але iм па вялiкаму рахунку губляць было няма чаго, бо заробак ня плацiлi зусiм, а ў тутэйшай армii зараз нават не засталося чаго й украсьцi. З iнсургентамi змагалiся ворганы тэрытарыяльнай бясьпекi – iм адзiным у краi правадыр плацiў неблагi заробак, ен безумоўна плацiў бы таксама i ўсiм астатнiм, але ў яго болей не было грошай.
Пры першай спробе ўвайсьцi ў горад калена бронетэхнiкi мiратворцаў была цалкам зьнiшчана, танкi спалены, жаўнеры перабiты. Яны спачатку недаацанiлi працiўнiка. Але пры наступным сутыкненьнi з войскамi мiратворцаў паўстанцы панесьлi цяжкiя страты, бо тых было ў некалькi разоў болей i яны былi куды лепей узброены. Iнсургенты вырашылi адступiць з гораду, каб уратавацца ад поўнага разгрому, пакiнуўшы ў iм толькi невялiкiя групы падпольшчыкаў. Пасьля гэтага ўвесь агульны напрамак барацьбы набыў характар адступленьня з баямi. Басаевiч добра разумеў, што аднойчы, i гэта здарыцца даволi хутка, не застанецца куды адступаць.

Праз некаторы час атрад выйшаў да вескi, якая мела назву Забалацьце, калi верыць iржаваму, прастрэленаму шротам iнфармацыйнаму знаку, што стаяў на яе ўскраiне ля заросшай травой дарогi. Шэрыя напаўразбураныя заборы былi схованы буйнымi зарасьцямi кустоў бэзу, здзiчэлых вiшань, за iмi ў старых закiнутых садах дагнiвалі пустуючыя хаты. Тыя няшматлiкiя, у якiх яшчэ жылi, мелi выгляд ня лепшы. На вулiцы не было бачна анiводнай жывой iстоты, нават курэй. У адным двары, здалося, нехта корпаўся.
Паўстанец грукнуў у вароты, весела крыкнуўшы:
- Гей, гаспадары, герояў Бацькаўшчыны пачастуйце чым, амаль суткi ня жраўшы!
З-за плота нядобра выглянула жанчына:
- Iдзiце прэч адсюль. Толькi наклiчаце на нас бяду. Мы й так жывем тут бедна.
- А ты, цетка, багата жыць нiколi ня будзеш. Дык аб чым табе хвалявацца? – усьмiхнуўся ен.
- Iдзiце, iдзiце, мала што сабе загубiлi, дык i нас за сабой у магiлу пацягнеце з вашай незалежнасьцю разам. Iдзiце, у iньшым месцы паспытайце, а мы падпiску давалi. Вы як прыйшлi, так i пойдзеце, а мы застанемся, нам адказваць прыйдзецца.
- Ладна, ладна, ты нас да часу не хавай. Яшчэ паглядзiм, як яно выйдзе.
- А то дай i нам падпiску, - зарагатаў другi, - маўляў прымусiлi, будзе тады чым апраўдацца!
На сустрач, уздымаючы пыл, клыпаў пьяны мужык, тупаючы прама па сьвежых каровiных ляпешках. Пабачыўшы iнсургентаў, ен узрадавана ўздеў рукi ў гару.
- Прыйшло войска - ратаваць нас! Бярыце мяне ў палон! – пачаў пьяна жартаваць ен, – А ў гэтай дурной бабы, Хрыстом-богам клянуся, i агурка, агурка на гародзе ня знойдзеце, таму як дура яна безпрасьветная, жонка мая. А я ўсе пад чыстую – прапiваю! – з вялiкiм гонарам казаў ен, - I ўсе ў нас тутатка так робяць, у-се! А вы вось што, вось што, да папа, да папа iдзiце, – хiстаючыся на нетрывалых нагах, ен паспрабаваў паказаць пальцам у той бок, адкуль прыцягнуўся, - Вось яго патрэсьцi трэба, да, вось бруха ягонае гэта да! Хадземце сволач гэтую раскулачваць, я завяду. Хадземце!
- Да папа? А што, гэта верна, – вырашыў Басаевiч, - I сапраўды – вось каго трэба патрэсьцi.
Паўстанцы крочылi далей, устрымаўшыся ад паслуг добраахвотнага мясцовага «праваднiка», якi пры ўсiм жаданьнi наўрад цi пасьпеў за iмi. Па дарозе завiталi ў вясковую краму, дзе акрамя гарэлкi трох вырабаў, запалак, хлеба ды пральнага парашку нiчога не было. Забралi хлеб i гарэлку для выкарыстаньня выключна ў медычных мэтах, замест сьпiрту, бо Басаевiч навеў у атрадзе належны парадак у гэтым пытаньнi яшчэ ў першыя днi паўстаньня. Таксама запрашалi з сабой прадаўшчыцу, але тая не згадзiлася. Пакiнулi ей распiску, што прадукты канфiскаваны на патрэбы вызваленчага войска.
Прыдуркаваты хлопец падбег да калодзежа, адкiнуў спрахнелаю крышку. Угледзiўся ў глыбiню спачатку адным вокам, потым другiм, па-птушынаму круцячы галавой. Потым абвеў позiркам наваколле з выразам здзiўленьня на твары, нiбыта толькi што заўважыўшы, дзе апынуўся. Гучна ўцягнуў носам паветра, прынюхваючыся. Заплюснуў на iмгненьне вочы, адкрыў i цiха прашаптаў: «Праклен». Харкнуў у калодзеж i пабег да астатнiх.
Нэрвова паглядаючы праз ваконную шыбу на вулiцу, старшыня сельскага савету тэлефанаваў «куда трэба». Рука, што трымала трубку, лiхаманкава калацiлася, голас дрыжэў, зубы ляскалi, замiнаючы размаўляць.
- Вось, зьявiлiся ў нас! Так, толькi што ўвайшлi ў веску. З лесу, са станцыi напэўна. Колькi? Мо з паўсотнi будзе. Так, усе ўзброены i БМП есць. На iм палонных жаўнераў вязуць. Ну ўсё, да мяне iдуць, ратуйце хутчэй! – ен кiнуў трубку.
Паўстанцы адчынiлi нагой дзверы ў кантору.
- Ну што, курва, заклаў ужо? – убачылi за сталом збялеўшага старшыню, – Маўчы сабака, i так ведаем, што ўжо стукануў. Лепей бы тую паскудную анучу па-над дахам здзер, калi нас пабачыў, зрабiў бы прыемнае. Дык не, хутчэй закладаць! I чаго табе, дурню, не жылося? Ну, затое выслужыўся.
Няшчасны ня сумняваўся, што зараз заб’юць.
- Калгас у вас есць тут?
- Не, у прошлым годзе лiквiдавалi. Рабiць няма каму.
- Нам транспарт патрэбны. Чыя машына там стаiць?
- Мая.
- Ну, хоць штосьці. Значыць, канфiскуем, табе цяпер наўрад цi спатрэбiцца.
Старшыня пры гэтых словах стаў бялейшы за тыя паперы, што былi ў яго на стале.
- Колькi ў iх падлетны час да сюль складае? – звярнуўся паўстанец да аднога са сваiх.
- Паўгадзiны ў нас яшчэ есць.
- Трэба сьпяшацца. Ну, бывай здаровы, правадырскi халуй.
Паўстанцы пайшлi на двор да машыны, даганяць астатнiх, рушыўшых да царквы i папоўскага жытла. Стары паўстанец азiрнуўся ў дзверах на ледзь жывога, перапалоханага старшыню.
- Бяжы, дурань, па хатах. Уцякайце ўсе ў лес.
Той, не разумеючы, лупаў вачыма.
- Цьфу, сабачы сын!

Басаевiч грукнуў у дзверы папу. Той быў дома. Апрануўся дзеля набажэнства.
- Адчыняй, бацюшка, растак тваю матушку! Божыя людзi да цябе прыйшлi!
Поп, хоць i быў крыху напужаны, пасьля непрацяглай замiнцы рашуча адчынiў.
- Что угодно вам?
Ен быў упэўнены, што яго не пакрыўдзяць, таму як палiтыка не ягоная справа, i ваююць яны супраць праввдыра, а не супраць царквы, аднак усё ж кiдалася ў вочы ягонае патаемнае нэрвовая хваляваньне.
- Ежа i грошы. А можы ты i на зброю багаты? Цi твая зброя – толькi словы? – з’едлiва спытаў камандзiр iнсургентаў.
Пабачыўшы яго вочы, святар напужаўся. Ен ведаў такiя вочы. Супраць гэтых людзей звыклая зброя хлусьлiвага папоўскага словаблудства ня дзейнiчала. I Басаевiч адчуў, што поп добра зразумеў гэта.
Адносiны да веры ў бога ў яго склалiся паступова. Прачытаўшы яшчэ ў дзяцiнстве «сьвятую кнiгу» хрысціян, калi яшчэ татальна верыу ў разумнасць старэйшых, ен адчуў, што нешта ўва ўсiм гэтым не складаецца ў цэласнаю зладжанаю карцiну на ўсю сотню адсоткаў, хаця вучэньне прэтэндавала менавiта на гэта. Апасьля, болей даведаўшыся пра гiсторыю гэтага культа з розных крынiц, сутыкаючыся ў жыцьцi з веруючымi ды жрэцамi розных плыняў гэтай найвялiкшай у сучаснай цывiлiзацыi сэкты, ен канчаткова зразумеў сапраўдную шкодную сутнасць хрысціянства. Зразумеў, каму гэта выгадна, зразумеў механiзм улоўлiваньня людскiх душ. У доме дзе жыў у дзяцiнстве Басаевiч, акрамя «Бiблii», яно прысутнiчала яшчэ ў выглядзе старой iконы.
Аднойчы, узняўшыся да вiдна, ен узяў са скрынi два доўгiя цвiкi, малаток, i наблiзiўся да абраза. Угледзiўся ў круглыя вочы на пацямнелым ад часу намаляваным твары. Яны бязсэнсоўна глядзелi на яго, адлучаным, абыякавым позiркам псiхiчна хворага. Гэтымi пустымi вачыма на яго глядзела сама сьляпая вера ў бязсэнсоўнае глупства, народжаная дасьведчанымi жрэцамi болей за два тысячагоддзi таму ў чужынскiм краi, ды растыражаваная па сьвеце ў мiльенах лубачных копiяў. Вера дзеля якой шмат стваралi i шмат забiвалi. Калiсьцi невядомы багамаз усё ж меў мастацкую здольнасць перадаць «сьвятасць», каб усiм было адразу зразумела, што гэта выява не звычайнага твару, а «не ад мiру сяго», альбо навогул ня ўмеў намаляваць па iньшаму.
- Дзярмо, – цiха прагаварыў тыды малы Басаевiч.
Ен прыклаў вастрые цьвiка да зрэнка сьвятога i некалькiмi трапнымi ўдарамi загнаў яго на трэць даўжынi ў намаляванае вока. Потым, такiм жа чынам – у другоя. Цяпер iкона набыла той канцэптуальны выгляд, якi ен i задумваў.
Гэтыя зьмяненьнi ў iмiджу божанькi дамачадцы заўважылi толькi на другi дзень увечары. Болей за ўсiх абуралася мацi. Нiхто зь iх ня быў асаблiва веруючым, нiколi не хадзiў у царкву. Нават анiводнага разу ў лаянцы не прагучала слова «грэх». Але ж культура …, але ж старажытная рэч …, але ж гэтак нельга …, але ж …, але ж … Але Басаевiч ведаў, што з мiнулага трэба браць з сабой толькi дасканалае, толькi тое што стварае будучыню, гэтым i вызначаецца яго каштоўнасць. А хламу месца на сьметнiку. Ен добра ведаў, што вера ў бога-вiсельнiка, панаваўшая ў гэтых краях апошнiя стагоддзi, як нiшто iньшае спрыяла заняпаду чалавечага духу тутэйшага насельнiцтва. А калi гэты бог сапраўды iснуе цi iснаваў, дык па ўсiм вiдаць - ягоныя вочы сьляпыя, i iкона, натуральна, павiнна выглядаць менавiта так. Бо цвiкi – гэта i есць рэчаiснасць. Цяпер ен дакладна ведаў, што сапраўдны грэх толькi адзiны – ня быць сабой.
Скандал адбыўся даволi моцны, але болей iконы на вiду не было. Пашкоджаную старажытнаю рэч тады схавалi падалей.
Iнсургенты прайшлi ў пакой. Камандзiр атраду штурхнуў сьвятара ў грудзi, i той ад штуршка нечакана для сабе сеў у крэсла.
- Грошы ганi, нябось у цемнага народу шмат выдурыў? Цi ўлада большы кусок кiдае?
- Ступайте с миром, здесь бедный приход. Ни у меня, ни у прихожан ничего не найдете.
- А той «лiмузiн» у гаражы на раство анел табе прэзэнтаваў? – пацiкавiўся нехта, ужо пасьпеўшы агледзець падворак.
- Што, брухаты, страху перад намi не маеш, альбо маеш якога моцнага сьвятога заступнiка? – спытаў Басаевiч.
- Не боюсь, потому, что я имею веру! Бог меня не покинет. Бог - это любовь. Он любит даже тебя.
- Ды толькi я – не мазахiст. За апошнiя трыццаць два гады ен не зрабiў мне нiчога добрага, - здзеклiва выказаў банальную рэплiку Басаевiч, - i, калi ласка, не распявядай толькi зараз пра неабходнасць пакут i выпрабаваньняў на зямным шляху.
- Но именно так и есть! Мы не можем судить о ниспосланном свыше и уготованном нам Богом. Это выше понимания доступного нам при земном бренном существовании. Мы должны только верить.
- Мне здаецца, гэта ня вельмi сумленна з боку бога: ставiць нас у гэткiя незразумелыя абставiны, у стан немагчымасьцi анiчога спасьцiгнуць, а потым патрабаваць веры i стараннага выкананьня правiлаў невядомай гульнi. Гэта тыповы iудзейскi жрэчаскi прыемчык. Але ж я ведаю, iньшыя людзi, таксама яшчэ ў старажытнасьцi, дзеля высвятленьня iсьцiны задавалiся пытаньнем: каму гэта патрэбна? Зразумела, у першую чаргу канешне богу - калi ў яго нiхто ня верыць, ен ня iснуе. Патрэбна слабахарактэрным неўрасценiкам, для якiх само iснаваньне – суцэльны жах, ды людзiшкам з абмежаваным розумам. Вось табе, паразiту, гэта патрэбна, каб верылi i не задавалi пытаньняў, ды iньшыя знаходзяцца – iм таксама дужа патрэбна, каб iм проста верылi i не аб чам не пыталiся. Мы - дапытлiвыя – вашыя ворагi. Бачыш, поп, усiх гэтых людзей, што ваююць поплеч са мной? Для мяне зусiм не мае значэньня цi вераць яны мне, але я цьверда ведаю, што кожны зь iх мне верыць, можа нават болей чым самому сабе. I правадыр Аляксей Герасiмавiч з генералам Мурашкiным нам вераць, бо цьверда ведаюць, што нас трэба як мага хутчэй зьнiшчыць. Вось гэта – сапраўдныя веры, ня тое, што твая. Таму, пачвара няголеная, не марнуй час, ганi грошы, iнакш, я сабе веру - заб’ю!
Басаевiч раптоўна схапiў вялiкi крыж, што боўтаўся паверх папоўскай рызы на ланцугу, i пачаў хуценька закручваць гэты ланцуг, покуль той не пачаў давiць на тлустую пачырванелую шыю, зацiснуўшы разам зь ей i доўгую бараду. Ен разумеў, што наўрад цi задушыць папа ланцугом ды й ня зьбiраўся гэта рабіць, але папужаць было трэба. Твар жрэца стаў зусiм чырвоным, ен хрыпеў i хапаўся рукамi за ланцуг. Басаевiч крыху аслабiў нацяжэньне.
- Скажаш?
- Идите прочь безбожники!
Ланцуг зноў моцна здавiў папоўскую шыю. Той вытарашчыў вочы i шырока разявiў рот, спрабуючы заглынуць паветра. Шмат хто з прысутных ужо ня сумняваўся, што ен зараз памрэ, некаторым не спадабалася, што камандзiр душыць папа. I тут ланцуг лопнуў.
У гэты ж момант здарылася нечаканае, што прымусiла iнсургентаў схапiцца за зброю. Раскрылiся дзверцы шафы, адтуль скочыла ў пакой дзяўчынка прыкладна старэйшага школьнага ўзросту i кiнулася да папа, баранiць яго.
- Адпусцiце яго! Грошы ў сэйфе. Дай iм ключы, нехай яны толькi ўбяруцца!
Усе былi невыказна здзiўленыя гэтым з’яўленьнем. Дзяўчына выглядала ўжо даволi дарослай, вiдаць поп штодня старанна спрыяў гэтаму, i зусiм ня душаўратавальнымi бяседамi. Сталася зразумелай прычына яго хваляваньня спачатку.
- Дык вось як ен выглядае, твой шчадралюбны бог! – рассьмяяўся камандзiр атраду, здзеклiва працытаваўшы, - «… ибо всякая плоть извратила путь свой на земле».
- Дай iм ключы, няхай бяруць i ўходзяць, – плачучы i абдымаючы папа казала дзяўчына.
Усе паўстанцы пачалi рагатаць. Збянтэжаны поп, усiм сваiм выглядам выказваючы незадаволенасць учынкам дзяўчыны, з вялiкай неахвотай выцягнуў з кiшэнi ключы i кiнуў на стол. Паўстанцы выграблi зьмесьцiва сэйфу i харч з папоўскага халадзiльнiку.
- Ня сумуй, гэта ж твой абавязак - дапамагаць маючым патрэбу. А грошай, я ўпэўнены, у цябе ў iньшым месцы яшчэ болей прыхавана, – уцешыў папа Басаевiч, - а ты, «божанька», выцяры яму сьлезы.
Зьявiлiся паўстанцы, што завiталі раней да старшынi сельсавету. Даклалi, што той пасьпеў выдаць iх месца знаходжаньня.
- Бягi, пакутнiк, са сваей «Магдалiнай» па суседзях, увадзi хутчэй усiх з вескi, ратуй сваю паству!

Атрад сабраўся на вулiцы, насупраць старой царквы, пафарбаванай у белы колер паверху чырвонай цэглы. Увогуле, мяркуючы па архiтэктуры будынку, першапачаткова гэта была царква ня той плынi культа, да якой належаў пакрыўджаны iнсургентамi сьвятар.
- Усе сабралiся? Адыходзiм!
- А дзе падзеўся наш хлапец? – агледзелiся браты-прадпрымальнiкi.
- Ен там, у царкве, – адказаў нехта з паўстанцаў.
- Што яму там рабiць, здаецца ж не надта набажны?
Клiм з братамi пайшлi яго паклiкаць. Насустрач, спалохана хрэсцясь, прабеглi прэч ад царквы некалькi старух, што так i недачакаліся сьвятара. Малы, сапраўды, стаяў на сярэдзiне храму. Яны спынiлiся ля ўваходу. I тут Клiма чакала здзiўленьне, ен мабыць упершыню выразна пачуў голас гэтага нелюдзiмага хлопца. Той запракiнуў угару галаву i, прыплюснуўшы вочы, таненечкiм чыстюткiм нявiнным галасочкам выводзiў:
- Бла-гост-но–е от-жа-ти-е со–ков го-о-овн мои-и-их!
- Што гэта зь iм?
- Ен не па дзiцячых кнiжках чытаць вучыўся, – растлумачылi браты, - а цi бываў у царве калi – невядома, мабыць дзесьцi чуў, як на iмшы сьпяваюць.
Гукi дзiцячага сьпеву зацiхалi ў кутах царквы i недзе ў вышынi, памяшканьне мелы цудоўныя акустычныя якасьцi. Некаторы час ен, здавалася, супакоена прыслухоўваўся да водгукаў. Раптам твар малога зрабiўся незвычайна жорсткiм i не па дзiцячаму няўмольным.
- Мая вiна? – злосна й пагрозьлiва запытаўся ен у некага небачнага, - Мая вельмi вялiкая вiна?
Голас цяпер зрабiўся глухiм i хрыпатым. Ен рэзка ўскiнуў угору правую руку са сьцiснутым кулаком з адстаўленым сярэднiм пальцам, а другой хлопнуў сабе па плячу, i ўжо зусiм iньшым голасам, з нейкай паўдневай горска-кiрмашовай iнтанацыяй, юродлiва выкрыкнуў:
- На хюй пашель, да-а?! – быццам забiваючы ды перамагаючы кагосьцi альбо штосьцi.
Клiм с самога пачатку бачыў, што дзiценак, як зараз модна казаць «з асаблiвасьцямi разьвiцця», але да гэтай пары лiчыў яго цiхiм. «I гэта наш праваднiк», - падумалася яму.
- Лiчынка, хадзем, аднаго цябе чакаем, – паклiкалi малога браты.
Хлопец, азiрнуўся, як быццам толькi ўбачыў прыйшоўшых па яго, моўчкi выбег паўз iх з царквы, прыцiскаючы да боку сваю торбу, i накiраваўся на ўздагон адыходзячай калёны iнсургентаў.
- Чаму ты назвау яго лiчынкай? – спытаў Клiм.
- Ен – лiчынка Лiшасонцi.
- Чаго? Як гэта – лiчынка?
- Хутка пра ўсё даведаешся, хадзем, пара, – браты пайшлi з царквы, ня пажадаўшы нiчога болей тлумачыць.
Клiм пайшоў за iмi. Ен прыкмецiў, што чым больш цягнулася iх вандраваньне, чым далей яны паглыблялiся ў лес, тым усё больш незразумелымя i загадкавымя рабiлiся браты-прадпрымальнiкi, нiбыта паступова пазбаўляючыся ад масак, i адчыняючы свае сапраўднае, але няведама якоя, аблiчча. Вось i зараз, яны адкрыта далi зразумець, што наперадзе чакае нешта невядомае, але звыклае i добра вядомае iм. I яшчэ нешта дзiўнае есць у гэтым хлопцы, ен не звычайны даўн, як здаецца на першы погляд.

Атрад iнсургентаў ужо пакiнуў веску, а старшыня сельсавету ўсё сядзеў у сваiм кабiнеце. Цяпер, калi не забiлi, як ен чакаў, калi сышлi прэч, было вельмi шкада машыну. Шкадаваньне перапаўняла ды разрасталася ў пачуцьце, выцiскаючае са сьвядомасьцi ўсе астатнiя.
- Бандзюгi, сволачы! – у голас кляў ен паўстанцаў i ўсю ягонаю iстоту ахоплiвала глыбокая, як мора, крыўда.
Здалек пачуўся нарастаючы гук. Ен iмклiва наблiжаўся i мацнеў. У гэтым гуле было штосьцi злавеснае i непапраўнае. Старшыня адчуў гэтую злавеснасць хутчэй падсьвядома, i гэта прымусiла яго думкi iмгненна вярнуцца да навакольнай рэчаiснасьцi. «Што гэта ен казаў пра падлетны час? - прыпомнiлiся яму словы адаго з iнсургентаў, – i навошта бегчы па хатах, хавацца у лес?». Страшэнная здагадка ўспыхнула ў ягоным абмежаваным розуме.
Старшыня выбег з канторы i, на злом галавы, кiнуўся да свайго дому. Там заставалася жонка. Каб скарацiць пуць, ен пабег напрамкi, гародамi. Стракатаньне гелiкаптэраў мiратворцаў, здавалася, чуецца ўжо над галавой. Метрах у васьмiстах у баку, краем вока, старшыя ўбачыў, як сьвятар з горсткай вяскоўцаў уцякаюць у напрамку да ўскрайку лесу. Вiдавочна, што яго жонку папярэдзiць ен не пасьпеў. А калi б нават i пасьпеў, яна нiзавошта не адчынiла б папу дзверы, з прычыны застарэлых непрыязных адносiнаў - так здараецца памiж суседзямі.
Старшыня закрычаў, што было моцы. Ен ужо падбягаў ззаду да свайго дому. «Жонка, як заўседы, у той палавiне! Не пачуе!», - кальнула прыкрая думка. На наступным кроку спатыкнуўся i паляцеў тварам у бульбяныя барозны.
Жудасныя i нейкiя нярэчаісныя, як казачныя лятаючыя драконы, гелiкаптэры з’явiлiся з-за кромкi лесу раптоўна. I, амаль што раней за iх, апярэджваючы, вынырнулi першыя пушчаныя рэактыўныя снарады. Пакiдаючы дымныя сьляды ў паветры, панесьлiся прама ў хаты. За першым залпам неадкладна адбыўся другi. Старшыня падхапiўся, ледзь пасьпеў змахнуць зямлю з твару, як яго абдала хваляй гарачага паветру, ад моцнага шматразовага выбуху зазьвiнела ў вушах. На яго вачах лiтаральна разарвала восем дамоў на супрацьлеглым баку вулiцы. Разламаныя стрэхi лютая сiла падкiнула ўгору. За ўзняўшымiся клубамi пылу i сьмецьця схавалiся ягоныя дом, хлеў, гараж i сад.
Ен, самлеўшы, апусьцiўся на каленi, зноў закрычаў, ужо ня чуючы свайго голасу, а можа яму толькi здалося, што закрычаў. У наступны момант другiм выбухам, гэтак жа сама, разарвала дамы на блiжэйшым баку вулiцы, у тым лiку i ягоны. Аглушаны, асьляплены полымям i пылам, зьбiты з ног другой выбуховай хваляй, ен яшчэ працягваў нешта звар’яцела раўцi, ламаючы рукi, а гелiкаптэры хутка пранесьлiся над iм i пачалi растрэльваць дальняю вулiцу, на якой знаходзiлася кантора сельсавету.
Дасталося i царкве. Прамым пападаньнем снарадаў прабiла мур, абвалiлася частка даху. За лiчаныя хвiлiны ад вескi Забалацьце засталiся толькi дымячыя руiны. Мiратворцы не пакнулi цэлым анiводнага будынку, дзе маглi б хавацца iнсургенты.
VI - X. 2002
Belarus
©  Dobry dziadźka Han
Объём: 0.92 а.л.    Опубликовано: 02 09 2007    Рейтинг: 10.04    Просмотров: 3363    Голосов: 1    Раздел: Приключения
«Дарога – 3 (Лiшасонця) частка 6»   Цикл:
Па-беларуску
«Дарога – 3 (Лiшасонця) частка 8»  
  Клубная оценка: Нет оценки
    Доминанта: Метасообщество Беларуская прастора (Пространство, где участники размещают свои произведения и общаются на белорусском и русском языках)
Добавить отзыв
бывайте03-09-2007 09:29 №1
бывайте
Уснувший
Группа: Passive
Зразумел. Дзякуй, Добры дзядзька.
Добавить отзыв
Логин:
Пароль:

Если Вы не зарегистрированы на сайте, Вы можете оставить анонимный отзыв. Для этого просто оставьте поля, расположенные выше, пустыми и введите число, расположенное ниже:
Код защиты от ботов:   

   
Сейчас на сайте:
 Никого нет
Яндекс цитирования
Обратная связьСсылкиИдея, Сайт © 2004—2014 Алари • Страничка: 0.04 сек / 34 •