Падзеі ў беларускай гісторыі
1 сакавікаУ 1881 г. Ігнат Гранявіцкі, заснавальнік беларускай фракцыі партыі “Народная воля” кінуў бомбу ў расейскага цара Аляксандра ІІ. Гранявіцкі нарадзіўся ў 1856 г. у маёнтку Басін Бабруйскага павета, а скончыў сваё жыццё разам з царом.
2 сакавікаУ 1994 г. Вярхоўны Савет РБ прагаласаваў за прэзыдэнцкую форму кіраваньня.
3 сакавіка У 1067 г. адбылася бітва на р. Нямізе паміж войскам Усяслава Чарадзея і злучанымі дружынамі князёў Кіеўскай Русі. Упершыню ўзгадваецца Менск, сёняшні Мінск.
У 1942 г. у в. Белае Крупскага р-на Мінскай вобл. Нарадзіўся касманаўт Ўладзімір Кавалёнак За тры рэйсы ён налётаў 216 дзён 9 гадзін 9 хвілін 40 секунд.
4 сакавіка У Беластоку пачала выходзіць газета “Ніва”, аўдыторый якой першапачаткова было беларускае насельніцтва Польшчы, а сёння яе чытаюць паўсюдна.
5 сакавікаУ гэты дзень у 1896 г. у вёсцы Нізок Уздзенскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і нарадзіўся беларускі пісьменнік і байкапісец Кандрат Крапіва (Кандрат Кандратавіч Атраховіч).
6 сакавікаУ 1990 г. у Мінску было заснавана Згуртаванне беларусаў Сьвету, якое арганізацыйна аб’ядноўвае 135 беларускіх асяродкаў у 28 краінах.
7 сакавікаУ 1924 г. Прэзыдыюм ЦВК СССР выдаў пастанову “Аб аь’яднанні ў складзе БССР усіх тэрыторый з большасцю беларускага насельніцтва”.
8 сакавікаМіжнародны жаночы дзень. Віншуем усіх сваіх чытачак!
9 сакавікаУ 1883 г. у Вільні ў шляхціца з-пад Радашковічаў нарадзіўся адзін са стваральнікаў новага нацыянальнага тэатра, драматург Францішак Аляхновіч.
10 сакавікаУ 1939 г. адкрываецца будынак Дзяржаўнага тэатра оперы і балета.
11 сакавікаЛітва адзначае дзяржаўнае свята – Дзень аднаўлення незалежнасці.
13 сакавіка
Дзень нараджэння Прым’ер-міністра РБ С. С. Сідорскага (1954, Гомель).
15 сакавікаУ 1994 г. прынята пятая па ліку ў гісторыі Беларусі (БССР 1919, 1927, 1937, 1978 гг.) Канстытуцыя РБ. Папраўкі прымалтся ў 1996 і 2004 гг.
У 1930 г. у сям’і Івана і Ганны Алфёравых нарадзіўся сын, якому далі імя Жарэс. У 2000 г. ён стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі ад Расеі ў галіне фізікі.
18 сакавікаУ Рызе ў 1921 г. быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор (Рыжскі Падзел), паводле якога беларускія землі былі падзелены паміж Польшчай і Расеяй.
19 сакавікаУ 2006 г.адбыліся чарговыя выбары прэзыдэнта РБ. Чарговы раз абраны А. Р. Лукашэнка.
21 сакавікаУ 1840 г. нарадзіўся беларускі паэт Францішак Багушэвіч, пачынальнік новай беларускай літаратуры.
22 сакавікаУ гэты дзень нацыянальны герой Беларусі, Летувы і Польшчы, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863-1864 гг., рэвалюцыянер-дэматрат, публіцыст, паэт Кастусь Каліноўскі па прыгавору царскага ваенна-палявога суда быў публічна павешаны на гандлёвым пляцы Лукішкі ў Вільні.
У 1943 г. расейскімі і ўкраінскімі паліцаямі была спалена вёска Хатынь з усімі жыхарамі.
24 сакавікаУ 1794 г. у Польшчы і ВКЛ пачалося вызваленчае антырасейскае паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі.
25 сакавікаУ 1918 г. была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка. БНР – палітычнае ўтварэнне пач. ХХ ст. на тэрыторыі сучаснай Беларусі, якое прэтэндавала на дзяржаўнасць. Атрыбуты дзяржаўнасці: Часовая канстытуцыя (11.10.1918), пячатка БНР (з 28.4.1918), сцяг і герб (з чэрвеня 1918). Былі выпушчаны пашпарты грамадзян БНР (лета 1918).
28 сакавікаПамёр у 1985 г. (нар. у Віцебску на Купалле у 1887 г.) беларускі і францускі мастак Марк Шагал.